Выстава

Вярнуцца да падзей

Жывая гліна

Место: Музей гісторыі Гарадніцы
Снежань - Люты

 21.12.2018 г. у 16.00 у Музеі гісторыі Гарадніцы адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Жывая гліна”, прысвечанай аднаму з найбольш старажытных і распаўсюджаных відаў народнага мастацтва Беларусі – кераміцы. На выстаўцы будзе прадстаўлена калекцыя керамічнага посуду гаспадарчага прызначэння к. ХІХ – пач. ХХ ст. з фондаў музея. Разнастайнасць і багацце дэкаратыўна-мастацкіх прыёмаў апрацоўкі гліны прадэманструюць працы гродзенскіх народных майстроў-керамістаў: А.В.Мартынчук, Т.С.Шубіна, В.Ю.Генюш, Л.М.Шпектарава, а таксама навучэнцаў узорнай студыі мастацкай керамікі “Казачная гліна” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” пад кіраўніцтвам С.М.Круглаполавай. На выстаўцы будуць прадстаўлены дэкаратыўныя кампазіцыі, пано, дробная пластыка, цацкі, сувеніры.

У рамках выстаўкі будуць праводзіцца заняткі для вучняў пачатковых класаў. Прэзэнтацыя “Аб чым можа расказаць гліна?”,  тэматычная экскурсія, віктарыны, гульні, інтэрактыўныя заданні дапамогуць вучням пашырыць веды аб гісторыі ганчарнага рамяства на Беларусі.

Музей гісторыі Гарадніцы

Выстава працуе з 22 снежня 2018 г. Штодзёна, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса – да 17.30) па адрасе: вул. Ажэшкі, 37. Музейны занятак для школьнікаў (група 25 чалавек) – 6.00 руб. Уваходныя білеты для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 30 кап. Даведкі па тэл.: 72-16-69