Выстава

Вярнуцца да падзей

“У зачараваным царстве беларускіх міфаў, паданняў і легенд”

Место: Музей гісторыі Гарадніцы
Красавік 2019 - Ліпень 2019

З 20 красавіка 2019 г. у 16.00 у Музеі гісторыі Гарадніцы, вул. Ажэшкі, 37, працуе выстава “У зачараваным царстве беларускіх міфаў, паданняў і легенд”. На выстаўцы можна ўбачыць аўтарскіх лялек – герояў беларускіх легенд і казак. Лялькі выраблены майстрамі клуба “Гродзенская лялька” пад кіраўніцтвам І.В.Сотнікавай. Таксама прадстаўлены працы беларускага мастака Аляксея Антонавіча Марачкіна з цыкла твораў “Народныя легенды і паданні Беларусі”.

Музей гісторыі Гарадніцы

Выстава працуе з 20 красавіка 2019 г. Штодзёна, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса – да 17.30) па адрасе: вул. Ажэшкі, 37. Уваходныя білеты для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 30 кап. Даведкі па тэл.: 62 – 09 – 93.