Спяктаклі музейнай батлейкі “Легенда Святога Губерта” ў Новым замку

Вярнуцца да падзей
10 Кастрычнік

Сябры! 3 лістапада, у дзень ушанавання памяці патрона і нябеснага заступніка нашага горада Святога Губерта, а таксама 7 лістапада ў Новым замку адбудуцца спяктаклі музейнай батлейкі “Легенда Святога Губерта”.

Прадстаўленні пройдуць ў наступны час:
3 лістапада – 12:00, 14:00, 16:00,
7 лістапада – 12:00, 16:00.

Уваход на спектакль для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 3 руб. (без наведвання пастаяннай экспазіцыі)
Месца правядзення: Новы замак (вул. Замкавая, 20).
Даведкі па тэл. 71-86-88.
Шчыра запрашаем усіх жадаючых!