• Главная
  • Друк Уладзіміра Манамаха знойдзеная пры раскопках на тэрыторыі Новага замка

Друк Уладзіміра Манамаха знойдзеная пры раскопках на тэрыторыі Новага замка


У канцы кастрычніка мінскі археолаг Іван Спірын, які вядзе нагляд за землянымі работамі на Новым замку ў Гродне, знайшоў віслую пячатку, якую смела можна аднесці да першых гадоў існавання Гродна

Такія свінцовыя пячаткі заціскаліся на шнурках прымацаваных да дакументаў, напрыклад лістоў. Традыцыя іх вырабу сягае часоў Старажытнага Рыму і Візантыі (3–4 ст. н.э.) і адтуль прыйшла на землі Кіеўскай Русі. Прыклады з інтэрнэт-форумаў ды спецыяльнай літаратуры дазволілі даволі хутка ідэнтыфікаваць пячатку.
Яна належыць князю Уладзіміру Манамаху, бацьку гродзенскай князёўны Агаф’і. На адным баку выява Васілія Кесарыйскага
(нябеснага апекуна Уладзіміра Манамаха, які пры хросце атрымаў імя Васілій) а з другога богу надпіс на старажытнарускай мове з
просьбай аб божай дапамозе. Тэкст расшыфроўваецца прыкладна як “Господи, помози рабу своему Василию, князя русьского”. Ёсць знаходкі пячатак з падобным надпісам па-грэцку. Такія пячаткі адносяцца да позняга перыяду ўладарання Уладзіміра Манамаха (пасля 1113 г.). Нагадаем, што у 1116 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Манамах выдаў сваю дачку Агаф’ю за князя Усеваладку Давыдавіча. Князь Усевалад (Усеваладка) і згадваецца як гродзенскі князь у 1127 годзе. Тады адбыўся вялікі паход князёў, якія знаходзіліся ў сферы ўплываў Кіева, на полацкіх крывічоў і гродзенцы прымалі ў ім удзел.
Гэтая знаходка важная найперш па дзвюх прычынах. Па-першае яна, фактычна, ставіць тлустую кропку ў дыскусіі пра тое, ці
сапраўды летапісны Горадзен 1127 года – гэта сучасны Гродна. Гісторыкі і археолагі, у прынцыпе, не сумняваліся ў гэтым з
пачатку ХХ ст., але знаходка пячаткі Уладзіміра Манамаха, які пісаў у Гродна сваім дачцэ і зяцю, амаль бясспрэчна пацвярджае тоеснасць летапіснага і сучаснага Гродна. Другі важны момант – месца знаходкі – тэрыторыя навокал сучаснага Новага замка, адкрываецца як выключна важнае месца для перспектыўных археалагічных даследаванняў. Год таму падчас земляных работ там выкапалі часткі нейкіх немалых пабудоваў з плінфы – цэглы, якая датуе аб’ект 12 – 13 стст. Думаецца, што на Новым замку будучых археолагаў чакаюць не менш цікавыя адкрыцці, чым былі зробленыя на Замкавай гары, дзе цяпер знаходзіцца Стары замак. Гродна часоў Кіеўскай Русі яшчэ хавае шмат таямніц.
Друк Уладзіміра Манамаха

Друк Уладзіміра Манамаха

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Skip to toolbar