Адкрыццё выставы “Сальвадор Далі. Боская камедыя” ў Новым замку

Вярнуцца да падзей
1 сакавік

1 сакавіка 2019 года а 16-й гадзіне ў Сенатарскай зале Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея (Новы замак, вул. Замкавая, 20) адбылося адкрыццё выставы “Сальвадор Далі. Боская камедыя”.

На выставе паказаны ілюстрацыі Сальвадора Далі да “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры. Таксама ўвазе гледачоў прадстаўлены тры аўтарскія малюнкі Далі, прысвечаныя Дон Кіхоту. Калекцыяй раней валодалі Марына Уладзі і Уладзімір Высоцкі, а ў цяперашні час яна знаходзіцца ў прыватным зборы еўрапейскага мастацкага праекта artishere.art.

У 1951 годзе Сальвадор Далі атрымаў ад урада Італіі заказ на стварэнне серыі акварэльных ілюстрацый для юбілейнага выдання “Боскай камедыі” да 700-годдзя Дантэ Аліг’еры. Аднак царква выступіла супраць таго, каб Далі займаўся гэтай працай. У выніку заказ быў адменены, але Далі не спыніў работу. Дзевяць гадоў вялікі мастак працаваў над акварэльнымі ілюстрацыямі да “Боскай камедыі”. Працэс пераводу акварэльных малюнкаў на драўляныя друкарскія пласціны заняў яшчэ каля чатырох гадоў.

Ілюстрацыі Далі да “Боскай камедыі” Дантэ прызнаны лепшымі творамі мастака ў вобласці кніжнай графікі.

– Пенсіянеры – 5 руб.

– Школьнікі, студэнты – 6 руб.

– Дарослыя – 7 руб.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу!