Школам

Вярнуцца да спісу паслуг

Запрашаем на выставы “Made in Hrodna” і “Сакральная спадчына Панямоння”!

Выстава “Made in Hrodna” у Старым замку распавядае пра лёс найбольш вядомых гарадзенскіх фабрык даўніх часоў. Экспануюцца ўнікальныя экспанаты, створаныя ў Гродне сотні гадоў таму – ігральныя карты фабрыкі Лапіна, тытунёвыя вырабы фабрыкі Шарашэўскага і многае іншае.

Выстава працуе з 21 красавіка 2018 г. па 29 кастрычніка 2018 г. Штодня акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса – да 17.00) па адрасе: вул. Замкавая 22. Даведкі па тэлефоне .: 71-86-88, 72-18-51, 71-86-95.

На выстаўцы “Сакральная спадчына Панямоння” наведвальнікі маюць магчымасць убачыць беларускія карціны эпохі Рэнесансу, рэдкія археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Панямоння, іконы ў срэбных акладах і беларускія народныя іконы, адзенні святароў, прадметы культу розных канфесій.
Частка экспанатаў паходзіць з гродзенскага Брыгіцкага кляштара – аднаго з самых таямнічых і багатых у Вялікім княстве Літоўскім. Партрэты яго заснавальнікаў – сям’і Весялоўскіх і дванаццацімятровы апостальскі рад з інтэр’ераў касцёла зноў вярнуліся ў Гродна.

Выстаўка працягнецца да сакавіка 2019 г. Штодня акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса – да 17.00) па адрасе: вул. Замкавая 20. Даведкі па тэлефоне .: 71-86-88, 71-86-80.