Школам

Вярнуцца да спісу паслуг

Запрашаем на выставы “Made in Hrodna” і “Хтосьці хавае, хтосьці знаходзіць…”!

Выстава “Made in Hrodna” у Старым замку распавядае пра лёс найбольш вядомых гарадзенскіх фабрык даўніх часоў. Экспануюцца ўнікальныя экспанаты, створаныя ў Гродне сотні гадоў таму – ігральныя карты фабрыкі Лапіна, тытунёвыя вырабы фабрыкі Шарашэўскага і многае іншае.

Выстава працуе з 21 красавіка 2018 г. па 29 кастрычніка 2018 г. Штодня акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса – да 17.00) па адрасе: вул. Замкавая 22. Даведкі па тэлефоне .: 71-86-88, 72-18-51, 71-86-95.

На выстаўцы “Хтосьці хавае, хтосьці знаходзіць” у Новым замку ўпершыню за ўсю гісторыю Гродна выстаўлены каля трыццаці скарбаў, знойдзеных у Гродне і на Гродзеншчыне. Гэта і антычныя манеты са срэбра, і сярэднявечная зброя, і золата, схаванае ў гродзенскім гетта ў гады апошняй вайны. Разынка экспазіцыі – унікальны мінскі скарб, ласкава прадастаўлены Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь у Мінску. ТАКОЙ КОЛЬСКАЦІ КАШТОЎНЫХ РЭЧАЎ, сабраных разам, вы яшчэ не бачылі. Чакаем вас у Новым Замку.

Білеты: школьнікі – 2 рублі. Таксама можна замаўляць і тэматычныя экскурсіі (14 руб. – 1 група да 25 чалавек)