Запрашаем у госці да палярнага мядзведзя!

Вернуться к событиям
25 Март

Паважаныя настаўнікі малодшых класаў! Запрашаем наведаць інтэрактыўны занятак у Новым замку «У госці да палярнага мядзведзя». Падчас занятка дзеткі атрымаюць шмат пазнавальнай інфармацыі і цікавых фактаў пра белага мядзведзя, а таксама пазнаёмяцца з ім асабіста ў нашай экспазіцыі. Чакаем вас! Даведкі па тэлефонах: 74-33-60, +375-29-77-66-588 ці па адрасе: вул. Замкавая, 20, каб. 11 (Новы замак).