Выстава «Вада — само жыццё»

Вернуться к событиям
27 Февраль

27 лютага ў Старым замку пачала працу выстаўка “Вада – само жыццё”, прысвечаная жывёлам, жыццё якіх непасрэдна звязана з вадой, так званым водным і каляводным відам. Увазе наведвальнікаў прадстаўлена каля 150 экспанатаў, пачынаючы з акамянелых прадстаўнікоў вымерлай марской фаўны і заканчваючы млекакормячымі, якія селяцца па берагах вадаёмаў.

На выстаўцы можна даведацца аб жыцці марскіх глыбінь, узбярэжжаў, рэк і азёр, а таксама аб рэдкіх відах водных жывёл, якім пагражае знікненне па віне чалавека. Запрашаем усіх наведаць выстаўку!

Кошт білетаў:

5 000 – школьнікі

8 000 – студэнты ВНУ, навучэнцы ССНУ, пенсіянеры

10 000 – астатнія наведвальнікі

Кошт экскурсіі па выстаўцы: 120 000

Час працы выстаўкі: З 10.00 да 18.00 (каса — да 17.00) штодзённа, акрамя панядзелка.

Даведкі па тэл.: 74-33-60