Выстава “У сялянскай хаце мінулага”

Вернуться к событиям
11 Февраль

З 10 лютага  2017 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка «У сялянскай хаце мінулага». У аснове экспазіцыі выстаўкі — інтэр’ер беларускага народнага жылля пач. ХХ ст., умоўна падзелены на часткі: «чырвоны кут» (покуць), «бабін кут», «дзіцячы куток», «рамесная майстэрня». Выкарыстаныя на выстаўцы этнаграфічныя экспанаты кан. ХІХ — пач.ХХ ст.: мэбля, посуд, бандарныя і плеценыя вырабы, тканыя посцілкі, ручнікі, адзенне і іншыя рэчы хатняга ўжытку — раскрываюць шырокую панараму народнага жыцця, даюць уяўленне пра гаспадарча-побытавую і працоўную дзейнасць нашых продкаў.

Выстаўка працуе з 10.02.2017 г. штодзённа (акрамя панядзелка) з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37. Тэлефон для даведак 72-16-69

Музейны занятак (група 25 чалавек) — 5.00 руб. Уваходныя білеты для школьнікаў — 30 кап.