Вясновы тыдзень птушак у Старым замку

Вернуться к событиям
15 Март

Паважаныя настаўнікі! З 21 па 24 сакавіка запрашаем Вас разам з вучнямі на вясновы тыдзень птушак у Старым замку.

З даўніх часоў 22 сакавіка беларусы адзначаюць свята “Саракі”. Гэта дзень «вясенняга раўнадзенсва». Дзень, які лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзён, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць. На Саракі на радзіму, звычайна, вяртаецца 40 выраяў, таму гэта свята птушак. Па адной з версій, менавіта птушкі – сарокі далі назву гэтаму святу. Аб гэтым, а таксама аб тым, як святкавалі Саракі ў розных кутках Беларусі вы даведаецеся з цікавых заняткаў і экскурсій, якія мы прапануем у Старым замку з 21 сакавіка.

Для пачатковых класаў — Музейны занятак “Птушкі нашага горада”. Дзяцей чакаюць гульні, загадкі, а таксама розная пазнавальная інфармацыя пра птушак і прысвечанае ім свята.

Для сярэдніх і старшых класаў – Тэматычная экскурсія “Па старонках Чырвонай кнігі”, якая пазнаёміць з рэдкімі птушкамі, шмат з якіх ужо амаль немагчыма ўбачыць у жывой прыродзе.

Кошт уваходнага квітка на занятак ці экскурсію для школьніка – 90 капеек.
Кошт занятка для класа – 12 руб.
Кошт экскурсіі для класа – 12 руб.
Запіс на заняткі і экскурсіі па тэлефоне: 74-39-17