Шахматные фигурки в фондах музея

Вернуться к событиям
26 Октябрь

Находка шахматной фигурки во время археологических раскопок на Старом замке несколько дней назад вызвала большой интерес.

Подобные предметы – редкость. Сама фигурка еще ждет исследования. А пока для тех, кому интересна тема шахмат, мы предлагаем информацию об археологических шахматных фигурках, которые хранятся в фондах музея. Все они были найдены в Гродно на Замковой горе. Сотрудники музея шутят, что наши предки, похоже, когда не воевали с крестоносцами, то играли в шахматы.

Самая знакамітая – гэта фігурка ладдзя, якая стала прататыпам скульптуры (мастак Уладзімір Панцялееў), устаноўленай у мінулым годзе каля Замкавай гары.

Фігурка ладдзі была знойдзена падчас археалагічных даследаванняў пад кіраўніцтвам Ю. Ядкоўскага на тэрыторыі Старога замка ў Гродне ў 1932-35 гг. Ладдзя мае два аднолькава вострыя насы, па бартах знаходзяцца круглыя адтуліны для вёслаў; весляроў не бачна – яны закрыты палубай (“пад палубы”). Раней на палубе былі чатыры фігуркі ваяроў: на носе фігурка ляжыць ці напаўляжыць, сагнуўшы ногі ў каленах, і глядзіць наперад; на карме сядзіць стырнік; пасярэдзіне ладдзі каля абодвух бартоў таксама былі фігуркі, зараз адламаныя. На бартах у кармы, па сярэдзіне і на носе павешана па тры міндалепадобных шчыта; вісячы каля стырніка шчыт ператварыўся як бы ў вялікае “вясло” ў яго правай руцэ. На шчытах і на корпусе ладдзі – упрыгожванне ў выглядзе чатырох кропак.

Месцам стварэння фігуркі лічыцца Усходняя Еўропа, датуецца яна XII-XIII стст. Вышыня фігуркі складае 4,84 см.Форма і характар ладдзі цалкам адпавядаюць таму, што мы ведаем па крыніцах XII–XIII стст. пра рускія рачныя судны адмысловага тыпу, прызначаныя для бою на вадзе, асабліва на рэках, з магчымасцю двухбаковага ходу, палубай, якая бараніла весляроў і на якой знаходзіліся толькі закрытыя бранёй даспехаў і кіруючыя ладдзёй ваяры. Летапіс прымяркоўвае гэта ўдасканаленне да часу барацьбы за Кіеў у 1151 г. і прыпісвае яго кіеўскаму князю Ізяславу. У тэксце ладдзі гэтага тыпу называюцца “насадамі”. Яны былі асабліва зручныя для перамяшчэння па рэках ва ўмовах небяспекі нападу.Фігурка, на думку большасці спецыялістаў, належыць да тыпу рэалістычных шахматных фігур, выканана ў выглядзе рэальнага рачнога судна XII ст., замацаванага на высокай ножцы на прастакутнай падстаўцы. Разам з тым неабходна адзначыць, што ў навуковай літаратуры сустракаюцца сумневы ў трактоўцы рэчы як шахматнай фігуркі: у падстаўцы знаходзяцца скразныя адтуліны, зробленыя, магчыма, для мацавання фігуркі. Паколькі фігурка ўстойлівая, то мацаваць яе да шахматнай дошкі не было патрэбным.

Гульня ў шахматы – адна з самых старажытных інтэлектуальных гульняў. Лічыцца, што шахматы ў першапачатковым выглядзе з’явіліся на поўначы Індыі прыкладна ў ІІ–ІV стст. н.э. і называлася гэта гульня “чатуранга”. У перакладзе гэта азначае “чатырохсастаўное войска” (пехацінцы – сучасныя пешкі, вершнікі – сучасныя коні, сланы, калясніцы – адпавядаюць сучасным ладдзям). Гулялі ў яе, верагодна, чатыры чалавекі, і ход кожнай фігуры вызначаўся кіданнем косці. Пазней адбыліся значныя змены: замест 4 лагераў па 8 фігур былі створаны 2 лагеры – супрацьлеглыя бакі – па 16 фігур, адзін з палкаводцаў стаў шахам (каралём), якога па правілах ужо было нельга знішчыць, а другі – ягоным саветнікам (ферзём). Такая гульня атрымала назву “шатранг”. Яна была дастаткова цікавай, займальнай, хутка заваявала папулярнасць і распаўсюдзілася ў іншыя краіны свету.

Першапачаткова фігуры “чатурангі” і “шатранга” былі выяўленчыя, рэалістычныя, напрыклад, кароль і ферзь былі зроблены ў выглядзе фігурак чалавека, слон быў як сапраўдны слон і г.д. Аднак іслам, які прапаведвалі арабы, адмоўна адносіўся да выявы жывых істот. Паводле законаў мусульманскай рэлігіі нельга было маляваць або іншымі спосабамі адлюстроўваць жывых істот: людзей, птушак, жывёл. У сувязі з гэтым знешні выгляд фігур і іх форма пачалі спрошчвацца. Абрысы старажытных рэалістычных фігурак непазнавальна змяніліся, сталі ўмоўнымі: у выглядзе цыліндраў і конусаў або ўсечаных конусаў з рознымі дапаўненнямі, якія аддалена нагадвалі іх выяўленчыя прататыпы.

На тэрыторыю Кіеўскай Русі гульня трапіла, магчыма, у VІІІ–ІХ стст. з Персіі і ад арабаў праз Хазарскі каганат і Волжскую Булгарыю дзякуючы гандлёва-культурным кантактам. Трэба адзначыць, што шахматы з’явіліся амаль адначасова з двух напрамкаў, бо першыя выяўленчыя фігуркі і фігуры арабскага тыпу датуюцца прыкладна адным часам.

Рэалістычныя або выяўленчыя шахматы бытавалі на тэрыторыі Беларусі ў ХІ–ХIII стст. побач з сімвалічнымі (абстрактнымі) фігурамі. Належалі яны да высокамастацкіх камплектаў, дзе кожная фігурка адпавядала сваёй назве. Напрыклад, кароль і ферзь выконваліся ў выглядзе чалавека, ладдзі былі зроблены як сапраўдныя лодкі, слон меў выгляд слана, конь рабіўся ў выглядзе поўнай фігуры каня, часам з вершнікам, пешкі мелі выгляд маленькіх чалавечкаў. Кожная фігура рэалістычнага камплекту шахмат – гэта сапраўдная мініяцюрная скульптура, у якой адлюстраваны жывыя назіранні разьбяра. Выразаліся такія камплекты шахмат ад рукі таленавітымі майстрамі-разьбярамі ў рэалістычнай манеры і вельмі высока цаніліся. Належалі яны, як правіла, прадстаўнікам вышэйшага саслоўя. Выяўленчыя шахматныя фігуры і па сёняшні дзень з’яўляюцца высокамастацкімі творамі прыкладнога мастацтва.

У фондах музея захоўваюцца таксама фігуркі абстрактнага тыпу з шахматных набораў:

Драўляная шахматная фігура “Ладдзя”

Касцяная шахматная фігура «Слон»

Касцяная шахматная фігура “Пешка”

Драўляная шахматная фігура “Конь”