Сайт Музея Максіма Багдановіча атрымаў дыплом Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2016»

Вернуться к событиям
22 Апрель

21 красавіка ў Мінску адбылася цырымонія ўручэння штогадовых Інтэрнэт-прэмій «ТІБО-2016». У намінацыі «Культура і мастацтва» другое месца заняў Інтэрнэт-рэсурс Музея Максіма Багдановіча bagdanovichmuseum.by.

Конкурс Інтэрнэт-прэмія міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі ТІБО з’яўляецца прафесіянальнай прэміяй, якая штогадова прысуджаецца сеткавым працам, створаным у нацыянальным сегменце глабальнай сеткі Інтэрнэт, за значныя сацыякультурныя, тэхналагічныя і мастацкія дасягненні ў вобласці інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей віншуе з узнагародай распрацоўшчыкаў сайта вэб-студыю «Іквадарт» і яшчэ раз шчыра дзякуе за плённае супрацоўніцтва і распрацоўку сайта!