Новыя знаходкі на Старым замку

Вернуться к событиям
8 Май

Багатыя культурныя слаі Старога замка працягваюць радаваць цікавымі знаходкамі. Сярод апошніх артэфактаў, знойдзеных археолагамі, цікавасць уяўляюць гаршчок і гандлёвая пломба. Гаршчок XIV ст.(?) цікавы ў першую чаргу тым, што захаваўся цалкам і з’яўляецца прыкладам керамікі свайго часу. А пломба сведчыць аб шырокіх гандлёвых сувязях старажытнага Гродна. На адным боку яе змешчаны леў — герб Львова, на адваротным – Кароны Польскай. Пячатка адносіцца да XIV ст. (?) У гэты перыяд Чырвоная Русь, у тым ліку Львоў, увайшлі ў склад Кароны Польскай.