Мерапрыемства “Паэзія высокага гучання” ў музеі Максіма Багдановіча

Вернуться к событиям
15 Декабрь

13 снежня 2016г. у літаратурным аддзеле УК ГДГАМ (Музей Максіма Багдановіча) адбылося мерапрыемства “Паэзія высокага гучання”, прымеркаванае да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Гасцямі і ўдзельнікамі свята сталі прадстаўнікі СМІ г. Гродна, выкладчыкі і студэнты ГрДзУ імя Я.Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, прадстаўнікі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, члены Саюза беларускіх журналістаў, вучні і настаўнікі Гімназіі №2, СШ №8, СШ №38, СШ №12 г. Гродна, навуковыя супрацоўнікі УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”, жыхары г. Гродна.

У пачатку мерапрыемства адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Апошні рамантык”, на якой былі прадстаўлены работы С.Грыневіча, А.Сільвановіча, П.Янушкевіча, В.Ільіной і іншых беларускіх мастакоў, прысвечаныя М.Багдановічу і яго творчасці.

Музычныя нумары прагучалі ў выкананні фальклорнага ансамбля “Кужаль” (мастацкі кіраўнік – Н.А.Вікунья-Арыетта) і таленавітага навучэнца Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Фёдара Петрачэнкі.

Былі ўручаны дыпломы ўдзельнікам і пераможцам брэйн-рынгу “Зорка Максіма Багдановіча”, які прайшоў 15 лістапада 2016 г. на базе ДУА СШ №8 г. Гродна (удзельнікі — вучні 9-х класаў СШ №8, настаўнік – Т.М.Войташ).

Аб значнасці постаці М.Багдановіча ў беларускай культуры расказалі ў сваіх выступленнях А.М.Пяткевіч (літаратуразнаўца, краязнаўца, прафесар), А.М.Петрушкевіч (паэтка, дацэнт), Л.А.Кебіч (Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі), пісьменніца І.Шатыронак.

Студэнтаў філалагічнага факультэта ГрДзУ імя Я.Купалы Я.Шчыкно, А.Аўсейчык, Р.Гаўрылава, К.Шастаковай, М.Шкуты, А.Ваўчуновіч, Д.Новік, В.Аўгуль, М.Літвіновіч (выкладчык — дацэнт кафедры замежных моў ГрДзУ імя Я.Купалы С.Г.Ляскевіч) прачыталі вершы паэта “Пагоня” і “Слуцкія ткачыхі” на сямі мовах свету.

Свае любімыя вершы М.Багдановіча прачыталі вучні Гімназіі №2 г. Гродна П.Ажарэдава, Я.Дзіўнэль, К.Шуміла, У.Агеева (настаўнік Л.Л.Вашкевіч).

Спецыяльна да мерапрыемства супрацоўнікі навукова-асвеніцкага аддзела УК ГДГАМ падрыхтавалі батлеечны спектакль “Цар Ірад”.