Касцюміраванныя экскурсіі па Старым замку

Вернуться к событиям
22 Февраль

«Тыдзень сэлфі ў музеі» распачаўся 21 лютага інтэрактывам «Visitor&Museum», падчас якога наведвальнікі сустрэліся з археолагамі і ажыўшымі гістарычнымі персонамі. Такім чынам мы вырашылі адзначыць адразу два свята – Дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода. Дыялог з наведвальнікамі адбываўся выключна на беларускай мове. А самыя станоўчыя эмоцыі «гістарычныя персоны» атрымалі ад сустрэчы з навучэнцамі Гімназіі №5 і Сярэдняй школы №7.