Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей прапануе прыняць удзел у выставе “ART-панарама 2016”

Вернуться к событиям
16 Август

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя мастакі (да 35 гадоў), якія маюць вышэйшую мастацкую адукацыю і з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Прымаюцца працы, выкананыя ў любых тэхніках і відах выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, інсталяцыі і арт-аб’екты). Музей пакідае за сабой права адбору твораў.

“ART-панарама” праводзіцца штогод з 2014 г., за гэты час экспанавалася каля 200 твораў мастакоў. Выстава ставіць перад сабой мэту паказаць рознабаковасць і шматпланавасць творчых дасягненняў маладых беларускіх творцаў. Унікальнасць выставы заключаецца ў тым, што яна праходзіць у Сенатарскай зале каралеўскага палаца сярэдзіны XVIII ст., што з’яўляецца нязвыклай прасторай для экспанавання сучаснага мастацтва.

Працы пасля адбору будуць прадстаўлены на выставе, якая пройдзе ў лістападзе 2016 года.

Заяўкі і фотаздымкі твораў дасылаць на электронную пошту музея: grodno_museum@tut.by