Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей на ІІІ Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі-2016”

Вернуться к событиям
4 Октябрь

З 30 верасня па 2 кастрычніка 2016 года ў Магілёве праходзіў ІІІ Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Традыцыйна форум праводзіўся ў мэтах падтрымкі музейнай справы, заахвочвання музейных супрацоўнкаў, захавання і папулярызацыі культурных каштоўнасцей. На пляцоўцы нашага музея была прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная дзейнасці князя Вітаўта. На дэманстрацыйнай праграме музей прэзентавала супрацоўніца літаратурнага аддзела Кацярына Багдановіч з фрагментам тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае», а на дзелавой праграме з дакладам на тэму «Квэст як інавацыйная форма працы з сучасным наведвальнікам» выступіла загадчык навукова-асветніцкага аддзела ГДГАМ Вольга Уладзіміраўна Макарчук. У конкурснай намінацыі «За лепшую культурна-адукацыйную праграму» наш музей быў прадстаўлены Музейнай гульнёй-квэстам «У пошуках скарбу» па Старым замку і быў узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені.

Удзельнікі III Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» (экспазіцыйная і дэманстрацыйная праграмы) ад Гродзенскай вобласці

Установа культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”
Установа культуры “ Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі”
Установа культуры «Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча»
Дзяржаўная ўстанова “Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І.Баграціена”
Установа культуры “ Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку”
Дзяржаўная ўстанова “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”
Установа культуры “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”
Дзяржаўная ўстанова культуры “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы”
Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова “Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага”
Установа культуры “Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей”
Установа культуры “Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага”

Пераможцы конкурсу прафесійнага майстэрства у рамках ІІІ Нацыянальнага форуму “Музеi Беларусi” ад Гродзенскай вобласці

— Установа культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” — Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “За лепшую культурна-адукацыйную праграму”
— Установа культуры “ Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі” — Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “За лепшы музейны праект”
— Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова “Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага” — Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “За лепшую культурна-адукацыйную праграму”
— Дзяржаўная ўстанова “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” — Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “За лепшае прадстаўленне музея на экспазiцыi форуму”
— Гісторыка-краязнаўчы музей Дружбы народаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Гродна» — Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “За лепшае прадстаўленне музея на экспазiцыi форуму”
— Установа культуры «Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча» — спецыяльная прэмія “За лепшую партнёрскую дзейнасць”
— Дзяржаўная ўстанова “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”- Дыплом удзельніка ў намінацыі “Лепшы сувенірны і друкаваны прадукт рэгіянальнага музея”.