Адкрыццё выставы «In ludum veritas» у Новым замку

Вернуться к событиям
30 Апрель

28 красавіка ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё персанальнай выставы мінскіх мастакоў Алены Шлегель і Уладзіміра Ганчарука «IN LUDUM VERITAS». Гродзенцы ўпершыню маюць магчымасць пазнаёміцца з іх жывапіснымі творамі. Вобразы на карцінах Алены і Уладзіміра выходзяць за грань звыклага, дзе рэальнасць трансфармуецца ў фантазію, бачанне-міраж. Такім чынам ствараецца новая рэчаіснасць, у якой мастакі гаворыць з гледачом колерам, гульнёй са святлом і прасторай. Выстава прыцягвае сваёй таямнічасцю і прапануе гледачу стаць удзельнікам захапляючага вандравання «ў рэальнасць гульні».

Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00. Каса працуе да 17.30.

Кошт білетаў: для школьнікаў – 60 капеек, для студэнтаў і пенсіянераў – 80 капеек, для астатніх наведвальнікаў – 1 рубель.

Запрашаем усіх жадаючых.