Адкрыццё выставачнага праекта «ЕСНО» у Новым замку

Вернуться к событиям
24 Февраль

23.02.2017 г. у 16.00 гадзін у Сенатарскай зале Новага замка ўпершыню гродзенцам прадстаўлены выставачны праект творчага аб’яднання «Студэнцкі цэнтр сучаснага мастацтва «Alla prima» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Выставачны праект «ECHO» прэзентуе вынікі творчага даследавання мастакоў і куратара, аб’яднаных агульнай тэмай.

У рамках выставы экспануюцца жывапісныя і графічныя работы, фотаграфіка, арт-аб’екты і інсталяцыі, выкананыя студэнтамі і выкладчыкамі БДАМ. Мастакі-наватары імкнуцца спасцігнуць сутнасць жыццёвых з’яў, па-філасофску асэнсаваць і абагульніць рэальнасць сённяшняга дня, што дае магчымасць зазірнуць у «заўтра». Куратарам выставы з’яўляецца Тарас Кучынскі-Паравы — аўтар мастацкіх праектаў у Беларусі і за яе межамі.