Адкрыццё выстаўкі “Рукадзелле – маё рамяство” ў музеі гісторыі Гарадніцы

Вернуться к событиям
16 Декабрь

З 16 снежня 2016 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстаўка «Рукадзелле – маё рамяство» майстра лапікавага шыцця і вышыўкі стужкамі Алены Чумрай. У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены арт-квілты, пано, касцюмы, жаночыя сумкі, тэкстыльныя цацкі, дэкаратыўныя падушкі і іншае.

Гродзенская майстрыха А.С.Чумрай захапляецца майстэрствам лапікавага шыцця. Лапікавая тэхніка, лапікавая мазаіка – адзін са старадаўніх відаў рукадзелля, пры якім па прынцыпе мазаікі сшываецца суцэльны выраб з кавалачкаў (лапікаў) тканіны. Захоўваючы хараство і ўнікальнасць ручнога рамяства, Алена Сяргееўна з дапамогай сродкаў тэкстыльнай пластыкі, праз гульню фактур тканін і колераў, стварае прыгожыя тэкстыльныя вырабы. Сёння А.С.Чумрай – кіраўнік квілт-студыі лапікавага шыцця “Жыцень”.