Адкрыццё выстаўкі «Чаяванне ў Алісы» ў Музеі гісторыі Гарадніцы

Вернуться к событиям
24 Май

31 мая 2016 года ў 16.00 у Музеі гісторыі Гарадніцы адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Чаяванне ў Алісы” майстроў клуба “Гарадзенская лялька” пад кіраўніцтвам І.В.Сотнікавай. У экспазіцыі выстаўкі гледачы перанясуцца ў дзівосны свет аўтарскай лялькі, убачаць знаёмых з дзяцінства літаратурных і казачных персанажаў.

На выстаўцы будзе экспанавацца звыш 50 аўтарскіх лялек, выкананых з палімернай гліны, папье-маше, тэкстылю. Наведвалькі таксама пазнаёмяцца з прыватнай калекцыяй лялек А.Вішняковай. У выстаўку ўключаны графічныя і жывапісныя працы мастака Я.Шакаладава.