Адкрыццё выстаўкі «Чаяванне ў Алісы» ў Музеі гісторыі Гарадніцы

Вернуться к событиям
2 Июнь

З 1 чэрвеня 2016 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Чаяванне ў Алісы”, створаная майстрамі клуба “Гарадзенская лялька”. Мэта выстаўкі – праз вобразы аўтарскіх лялек зазірнуць у свет дзяцінства, свет казак і цудаў.

Клуб «Гарадзенская лялька» быў створаны два гады таму па ініцыятыве загадчыцы бібліятэкі-філіяла №3 сеткі публічных бібліятэк г. Гродна І.В.Сотнікавай, пасля таго як яна скончыла курсы аўтарскай лялькі вядомага гродзенскага майстра Г.В.Жамчужнікавай. Клуб стаў сапраўднай арт-прастораю для 30 гродзенскіх майстрых, марыўшых ўвасобіць свае арыгінальныя творчыя задумкі ў лялечным мастацтве.

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена звыш 60 аўтарскіх лялек, выкананых з палімернай гліны, тэкстылю, керамікі, папье-маше. Станоўчую энергетыку і атмасферу казкі дораць прадстаўленыя ў экспазіцыя казачныя  і міфічныя персанажы: “Аліса”, “Сакавіцкі Заяц”, “Капялюшнік”, “Пірат”, “Дамавы”, “Баба-Яга” і інш.

На выстаўцы таксама дэманструюцца калекцыйныя лялькі з прыватнага збору А.Г.Вішняковай. Галоўную тэматыку выстаўкі гарманічна дапаўняюць жывапісныя і графічныя творы гродзенскага мастака Ягора Шакаладава.

Выстаўка працуе з 01.06.2016 г. – па 30.08.2016 г.

штодзённа (акрамя панядзелка)

з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37

Даведкі па тэлефоне 72 – 16 – 69

Кошт уваходных білетаў на выстаўку “Чаяванне ў Алісы” для усіх катэгорый наведвальнікаў – 3000 руб.

Кошт тэматычнага занятка – 50000 руб.