Адкрыццё «Самай навагодняй выстаўкі» ў Новым замку

Вернуться к событиям
4 Декабрь

У Новым замку ў Сенатарскай зале з 2 снежня 2016 года па 15 студзеня 2017 года працуе “Самая навагодняя выстаўка”.

Яе адкрывае графічная выява беларускага народнага календара з яго васьмю асноўнымі святамі.

На выстаўцы кропкай адліку з’яўляюцца Каляды – першае народнае зімовае свята. Звяртаюць на сябе ўвагу залатое сонейка, выкананае Аленай Лось і “Каляда”, што ляціць над сярэднявечнай Гародняй (мастачка С.Вяцецкая), а таксама калядоўшчыкі, якія нясуць па вуліцы звязду.

Католікі Беларусі 25 снежня, а беларусы-праваслаўныя 7 студзеня адзначаюць Раство Хрыстова. Да гэтых свят далучаецца і Новы год – першы дзень каляндарнага года.

З XVII стагоддзя стаў пашырацца звычай ставіць ёлку. Да нас свята дайшло з рознакаляровымі агеньчыкамі і цацкамі на зялёнай прыгажуні-ёлцы, карнавальнымі касцюмамі, звонам келіхаў, спадзяваннямі, што новы год будзе лепшы за мінулы.

Выказваем падзяку ўсім, хто прычыніўся да справы стварэння выстаўкі, папоўніў музейную калекцыю матэрыяламі сямейных архіваў, ёлачнымі цацкамі мінулага стагоддзя.

Сардэчна запрашаем дарослых і дзяцей наведаць выстаўку, пабываць на праглядзе батлеечнага спектакля, набыць навагоднія падарункі і сувеніры, паслаць паштовыя віншаванні са святамі, скарыстаўшы музейную пошту.

Прыходзьце! Не пашкадуеце!