Урачыстая рэгістрацыя шлюбу ў Новым замку

Вярнуцца да паслуг
24 Ліпень

Каралеўскі палац XVIІІ ст. – незвычайнае месца для заключэння шлюбу. Колькі стагоддзяў таму сцены палаца былі сведкамі значных гістарычных падзей. А ў сучасныя дні дзверы каралеўскай рэзыдэнцыі гасцінна адчынены для ўсіх закаханых, якія жадаюць з’яднаць свае лёсы ў апартаментах яго вялікасці Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Гасцей сустракаюць яснавяльможныя гаспадары каралеўскай рэзідэнцыі. А інтэр’еры палаца зробяць цырымонію рэгістрацыі шлюбу яшчэ больш узнёслай, урачыстай і незабыўнай. Запрашаем маладыя пары падцвердзіць свае шчырыя пачуцці і замацаваць свае адносіны ў Каралеўскім палацы!

Кошт паслугі – 80 руб.

Даведкі па тэлефоне (80152) 74-33-60, +37529 77-66-588 ці па адрасе: вул. Замкавая, 20, каб. 11.