Паслугі

Урачыстая рэгістрацыя шлюбу ў Новым замку

Каралеўскі палац XVIІІ ст. – незвычайнае месца для заключэння шлюбу. Колькі стагоддзяў таму сцены палаца былі сведкамі значных гістарычных падзей. А ў сучасныя дні дзверы каралеўскай рэзыдэнцыі гасцінна адчынены для ўсіх закаханых, якія жадаюць з’яднаць свае лёсы ў апартаментах яго вялікасці Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

(больш…)

Подробнее

Фота-відэа здымка

Фота-відэа здымка ў інтэр’ерах Новага замка – 25 руб.

Фота-відэаздымка на тэрыторыі Новага і Старога замкаў – 5 руб.

Даведкі па тэл.: (80152) 74-33-60, +37529 77-66-588 ці па адрасе: Новы замак, вул. Замкавая, 20, каб. №11.

Подробнее

Анімацыйныя праграмы для дзяцей “Дзень нараджэння ў музеі”

Самых маленькіх аматараў музея і іх бацькоў запрашаем у забаўляльна-пазнавальныя прыгоды з Каралём і Каралевай па Новаму замку – “Дзень нараджэння прынцэссы” і “Дзень нараджэння рыцара”. Добры настрой, музыка, танцы і цікавыя заданні – усё гэта чакае імяніннікаў і іх сяброў.

(больш…)

Подробнее

Музейныя квэсты

Запрашаем усіх жадаючых наведаць музейныя квэсты!

(больш…)

Подробнее

Рамантычнае спатканне ў Новым замку

Чароўная ўтульная атмасфера замка, старадаўні інтэр’ер, рамантычная музыка, мігацце свечак – і ўсё гэта толькі для дваіх! Усё гэта, каб вы адчулі радасць, лёгкасць і задавальненне. Вам застанецца толькі атрымаць асалоду ад спаткання з каханым чалавекам.

(больш…)

Подробнее

Мастацтвазнаўчая ацэнкавая экспертыза

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей праводзіць мастацтвазнаўчыя ацэнкавыя экспертызы для насельніцтва і арганізацый, а таксама аказвае платныя паслугі па выдачы кансультацыйных заключэнняў на вываз культурных каштоўнасцяў, не абмежаваных для перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

(больш…)

Подробнее

Праца з музейнымі прадметамі ў чытальнай зале Новага замка

– для студэнтаў – 2 руб
– для астатніх наведвальнікаў – 2 руб 50 кап

Даведкі па тэл.: (80152) 74-32-90

Подробнее