Школам

Вярнуцца да спісу паслуг

Запрашаем на выставу “Таямніцы старых пераплётаў”!

Наш музей мае адну з найбагацейшых на Беларусі калекцый старых кніг. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены 150 рэдкіх і ўнікальных выданняў 15–18 стст., надрукаваных ў розных гарадах – найбуйнейшых цэнтрах кнігадрукавання Заходняй Еўропы і Рэчы Паспалітай.

На выставе можна даведацца:
• як выглядалі рукапісныя кнігі на пергамене
• як рабілі ў мінулыя стагоддзі паперу
• хто, дзе і калі вынайшаў спосаб друкавання кніг
• аб ролі Францыска Скарыны ў гісторыі кнігадрукавання ва Усходняй Еўропе
• як друкавалі кнігі
• як рабілі пераплёты
• якія былі ілюстрацыі ў старажытнай кнізе
• як развівалася друкарская справа ў розных краінах Еўропы і на беларускіх землях
• што такое экслібрыс і суперэкслібрыс – аб чым яны могуць расказаць

На выставе вам раскажуць аб старажытных друкарах, якія выступілі вынаходнікамі і наватарамі ў мастацтве друку, афармлення і ўпрыгожвання кнігі, вы ўбачыце “каралеўскія” кнігі, кнігі незвычайных фарматаў і шмат іншага. Прыгожыя пераплёты, багата гравіраваныя тытульныя лісты, размаляваныя ўручную ілюстрацыі, тонка выкананыя гравюры, разнастайныя дасканалыя шрыфты – мастацтва старажытнага друку нікога не пакіне абыякавым!

Дзе: Новы замак, вул. Замкавая, 20
Калі: жнівень – лістапад, з аўторка па нядзелю, 10.00 – 18.00,
Колькі: білет для школьнікаў 1 руб., экскурсія і музейны занятак для групы – 12 руб. У панядзелак экскурсіі па папярэдняй дамоўленасці.
Запіс на экскурсіі па тэл. 74 32 90 (акрамя суботы і нядзелі)