Школам

Вярнуцца да спісу паслуг

«У ПОШУКАХ СКАРБУ» – музейная камандная гульня з паслядоўным мінаннем этапаў, якія складаюцца з некалькіх заданняў і суправаджаюцца падказкамі. Выкананне кожнага папярэдняга задання дае магчымасць перайсці на наступны этап гульні. Кожная каманда мае права мець суправаджаючага (выкладчык) і кансультанта (супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела). Галоўная задача каманд – знайсці «частку скарбу» Стэфана Баторыя, схаванага прывідам у Старым замку. Адшукаць яе магчыма толькі пакрокава выконваючы рознаўзроўневыя заданні.
Школьнікі – 2 руб 50 кап (кошт квітка для 1 чалавека).

Падрабязнасці па тэлефонах: 8(0152) 74-33-60, +37529 77-66-588, Новы замак, кабінет № 11.